ЖЖ
хм
razgovorka
Гэты дзеннік больш не будзе абнаўляцца.
Таму чыйце, калі хочаце новы пад нікам kate_labetskaya 

Інфармацыйны смоўж сучаснасці
позірк
razgovorka

Пра парад, 9 траўня, меркаванне маё і ня толькі.


1) Адказ вось на гэты запіс bialkevicz.livejournal.com/53757.html

Вось калі б вы не адным вокам глядзелі маскоўкі парад, то заўважылі б шмат недахопаў у арганізацыі. Самы гадкі, той, калі сп.Мядзведзеў выступаў са словам да ветэранаў: за яго спінай стаяў па правае плячо ветэран, а па левае кітаец, узросту 40-50 год.
Ці кадр быў не прадуманы (у чым я вельмі сумняваюся),   ці спецыяльна зроблена такая ганьба.
Ганьба не ў справе нацыянальнасцей, ганьба ў тым, што да ветэранаў і няма ніякай падзякі, няма....ёсць толькі словы, ёсць пафаснасць і выкананне піяр-кампаніі па фарміраванні пазітыўнаму іміджу прэзідэнта РФ. У Мядзведзева і блог, і партыя па яго рукою, і моладзь за яго, і ён такі харошы  - помніць усё-усё і ганарыцца ўсім-ўсім.
А вось тут на парадзе аблом адбыўся.
Нехта не пралічыў усяго.
А народ ,па-першае, увагі не надасць, а, па-другое, калі й надасць - дык сажрэ гэтага інфармацыйнага смоўжа і праглыне як іншаземную, магчыма, дзіковіну. Ні густу , ні смаку - але,відаць, гэта прыкметы якасна сфабрыкаванай сучаснасці.
У нашай жа краіне было неяк па-свойску, неяк па-жывому. У нашай краіне , калі міністр абароны - дык гэта сапраўды вайсковец, а не невядома хто ў цывільным адзенні.
На беларускім парадзе адчувалася душа народа, хай і трохі па-саўкоўску, як зараз кажуць, інтэрпрэтыраваная. Па скуры ішлі  дрыжыкі, калі бачыла з экрану сіхроннасць рухаў як элітных вайскоўцаў, так і моладзі. Хай і моладзі БРСМ...хай і ...не толькі БРСМ там быў.
У Менску ўчора адбылося Свята Перамогі, Свята ў гонар Мірнай Радзімы.
І нават апошнія словы сп.Лукашэнкі "Ура,Товарищи!"адпавядалі стылістыцы дня. Бо перш-наперш усе мы, беларусы, шанавалі і ўспаміналі ўчора усіх людзей, якія загінулі ў часы разладу, і усіх тых герояў, якія яшчэ жывуць. Менавіта яны зведалі на сваім уласным вопыце адну сусветную мудрасць - трэба жыць сення.Трэба намагацца радавацца кожнай секундзе твайго жыцця, бо лязо вайны можа ў любы момант перарэзаць ніту твайго жыцця і жыцця тваёй сям'і. А гэта вельмі страшна.

2. Харошае адлюстраванне паводзінаў менчукоў падчас салюта travushka.livejournal.com/152337.html

3. Ася пра салют (вобраз дзіця) asia-paplausk.livejournal.com/214950.html

Слава Чалавекам!
дарога
razgovorka
Вы напісалі так пранікненна. Дзякую Вам.
Якраз учора пад святочным проліўнем я гаварыла сваёй сяброўцы амаль што тое самае.
Гэта Свята вызвалення Радзімы.
Бо быў Чалавек, была яго Зямля, была яго Сям'я, была яго Радзіма. Ён, Чалавек, бараніў перш-наперш сябе і свой лад жыцця.
І мы вінныя бы ўдзячныя ўсім, хто перажыў той жах.
Усім тым, хто ведае, што такое "маланка сярод спакойнага ціхага жыцця".
Яны.... - усяго 65 год таму - ці яшчэ больш - давайце не на лічбу звяртаць ўвагу і не ідэалогіі, пад сцягамі якіх людзі выратоўвалі сваё Жыццё.
Давайце помніць і шанаваць.А кроў, якая есць на руках салдатаў любой арміі - гэта усё роўна кроў. І гэта на іх свядомасцях.
Усё у нашым сусвеце адносна.
Але зараз мы жывем у Міры. Нашыя Сем'і не чуюць гукаў бомбаў, кулямётаў, самалётаў. Мы не ведаем, што такое хуткае масавае вынішчэнне.
Слава Чалавекам, якія выратавалі Радзіму!
Слава!

www.arche.by/by/25/40/2174

Пра секты...
мардуленцыя
razgovorka
Спадар, аўтар! А можна пытаннем на пытанне? Чаму для артыкула на "баптысцкае пытанне" (ну калі не лічыць пачатак) - вы ставіце фотаздымак з яўна ўсходняй сектай. Гэта па меншай меры не прафесійна. А разважаць наконт памяркоўнасці да слова "секты" - гэта, прабачце, не Вам.Бо калі б вы ведалі усё, што ўкладаецца ў сэнс гэтага слова. Калі б Вам была вядома істота прафесара Леаніда Дворкіна - эксперта ў галіне сектазнаўства - то вы б не былі так лаяльны к тым жа баптыстам. Проста есць розныя накіраванні сектантству. Як хрысціянскія, так і ўсходнія.Як талерантныя, так і больш рэакцыйныя. А калі б тыя ж вядомыя японсія сектанты, якія пусцілі газ у такійскім метро, таксама са СМІ звярталіся да грамадзян агулам, а не вызначалі нейкую рэлігійную рысу, Вы б таксама іх апраўдвалі? Гэта рытарычна-канстатацыйнае пытанне. Ды й прыклад я прывяла даволі жорсткі. Але, па шчырасці, што баптысты, што Сведкі Іеговы, што пяцідзесятнікі - усё адно гэта. Усё гэта секты - і слова секта не абраза, гэта варты ўвагі тэрмін у той жа навуковай прасторы. Гэта можа стацца абразай, калі вы скажаце гэта чалавеку ў твар. Будзе тая ж карціна, калі глыбока веруючаму чалавеку сказаць, што ен пайшоў ад малпы. Думаю больш тлумачыць няма чаго. * А памылка наконт фота - памыляюцца дарэчы не толькі аўтары часопісаў, газет. Пару дзен таму да мяне падыйшоў прадстаўнік Сведкаў Іеговы - даў улетку - я перавярнула - ззаду была фотакартка (увага справа была ў Мінску!) ...з кітайскімі вернікамі. Вось гэта жорстка, калі раздрукоўваецца усё адно для усіх нацый, толькі пераклад есць на нашу рускую мову.Гэта ўжо праблема секты, бо нармальныя людзі не асацыіруюць сябе з кітайцамі, калі лічуць сябе грамадзянамі бел.нацыі. Слова кітайцы ў маім меркаваннні не нясе ніякай абразы прадстаўнікам кітайскага народу. успрымайце гэта за агульны вобраз усходняга чалавека. Дзякую. 

Асоба, да якой звяртаюся, тут http://arche.by/by/24/40/1900/

"Пра капітал, культурнае развіццё і культурную палітыку (красавіцкія тэзы)"
хм
razgovorka
Радыкальная культурная палітыка ў сваю чаргу можа атрымаць плён, адно калі ўсвядоміць, што яе спробы кіравання ідэалогіяй культуры не могуць заставацца апрычонымі толькі галіной самой культуры.

1. Культура ў Беларусі, як зрэшты і палітыка, і шмат якія яшчэ сфэры грамадскага і прыватнага жыцця, стаецца праявай глабальнага спэктаклю. Гэта не значыць, што падобнае не адбываецца да прыкладу ў Заходняй Эўропе, Паўночнай Амерыцы ці Расіі, гэта значыць, што нас гэта тычыцца гэтаксама дакладна.

Read more...Collapse )

http://www.arche.by/by/24/10/2017/

"Танец на могілках"
арабская вязь
razgovorka
На гэтым тыдні палякі паказалі нам не толькі прыклад незабыўнай згуртаванасці, але і ўсю агіднасць палітычных спрэчак над труною памерлага. Адно паспешлівае рашэнне – і вось, здавалася б, аб’яднаны народ пачынае грызціся.

Read more...Collapse )

http://www.arche.by/by/24/40/1975/

Час спусціцца ў сваю рэальнасць (by dobramir333 )
позірк
razgovorka
Час спусціцца ў сваю рэальнасць

Лепш часцей глядзець мясцовыя ўладныя “вячоркі” - гэта наша рэчаіснасць. Хутчэй прыйдзе жаданне нешта змяніць.

Read more...Collapse )

 http://www.arche.by/by/24/40/1989/

Беларусь як яна ёсць (by zaklin11)
хм
razgovorka
zaklin11

Лічбы і факты

Read more...Collapse )


Падставы для гонару:

Read more...Collapse )

Маё яўрэйскае дзяцінства (by zaklin11)
арабская вязь
razgovorka
 zaklin11 
Гэта мая вуліца. Па ёй мяне цягалі бацькі ў дзіцячы садок, а потым я ўжо сваімі дваімі тэпала ў школу. Па гэтай вуліцы ўпершыню мяне праводзілі дадому хлопцы. Зараз я раніцай выходжу з другога па праваму боку шэра-сіняга доміка і іду на працу. Вечарам вяртаюся, адчыняю брамку, ля якой, здаецца вечнасць таму, першы раз у жыцці пацалавалася, і зноў апынаюся на сваёй малой радзіме, дзе дасканала ведаю кожны куточак, кожны сантыметр зямлі. У маіх снах я яшчэ магла зрэдку ўбачыць сябе маленькай дзяўчынкай, а маю вуліцу - тым незабыўным сусветам, які пазнавала метр за метрам, дом за домам, суседзей за суседзямі...
Усё на свеце мяняецца, як і жыхары на маёй вуліцы. Цячэ час, і яны адзін за адным незваротна уходзяць... А тыдзень таму на маёй вуліцы памерла апошняя яўрэйка. І мне падалося, што цяпер, ужо нават у снах, я не змагу вярнуцца на вуліцу майго дзяцінства...

Read more...Collapse )

Ирина Круг - "Колыбельная для мамы"
хм
razgovorka
Не станут слышны шаги
И ветер утихнет на час
Когда, вдруг, устанеш ты
Устанешь, в тревоге за нас
Устанешь, в тревоге за нас

Read more...Collapse )

?

Log in